• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Алесь Аляхновіч: «Пенсіі і заробкі ствараюць людзі, а не Лукашэнка. Калі ён сыйдзе, будзе толькі лепей»

    28 красавіка, 2021

    Дарадца Ціханоўскай па эканамічным пытанням Алесь Аляхновіч ў эфіры «Краіны для жыцця» распавёў аб утрыманні Расіяй Лукашэнкі на кароткім ланцугу, да чаго могуць прывесці санкцыі ЗША і як Беларусь пры Лукашэнке стала самай беднай краінай Еўропы.

    7 галоўных цытат:

    • Палітыка Расіі – утрыманне рэжыму Лукашэнкі на кароткім ланцугу – праводзіцца ўжо даўно. У верасні Расія публічна заявіла, што выдзеліць Беларусі 1.5 мільярды даляраў крэдыту. Прайшло ўжо 7 месяцаў, Беларусь атрымала 1 мільярд, засталіся яшчэ 0,5 мільярда. Калі гэта адбудзецца – невядома. Ці гэта шмат? Адкажу. У жніўні, калі пачаліся пратэсты ў Беларусі, людзі пачалі здымаць грошы і мяняць іх на валюту, Нацбанк патраціў 1.4 мільярда золатавалютных рэзерваў на ўтрыманне курса рубля (і ў меншай ступені на пагашэнне дзяржаўных пазыкаў). То бок тыя грошы, якія Беларусь ужо атрымала за 8 месяцаў пасьля выбараў – 1 мільярд – гэта менш, чым тое, што было патрачана праз палітычны крызіс за 1 месяц.
    • Лукашэнка, як злачынца, дамаўляецца пра нешта за нашымі спінамі, без нашай згоды, у будучыні любыя такія дамовы могуць быць перагледжаныя новай легітымнай уладай.
    • Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання. Мэта Нацбанка ў сярэдняй перспектыве – трымаць інфляцыю на ўзроўні 5 адсоткаў. Зараз яна ўжо амаль у 2 разы вышэйшая. І што цікава, растуць больш за ўсё тыя цэны, якія кантралююцца ўладай: камунальныя паслугі або так званыя сацыяльна значныя тавары, лекі. Гэта паказвае, што за папулістычнымі прапагандысцкімі заявамі, умяшаннем дзяржавы ў эканоміку, не заўжды ідзе клопат пра дабрабыт беларусаў.
    • Калі Лукашэнка зараз сыдзе з пасады, у Беларусі ёсць усё для вельмі хуткага аднаўлення эканамічнага росту. Па-першае, ёсць інтэлектуальны патэнцыял. Па-другое, не складана будзе вярнуць давер да дзяржаўных інстытутаў, калі да ўлады прыйдуць людзі, абраныя дэмакратычна. Па-трэцяе, мы можам разлічваць на падтрымку міжнароднай супольнасці, ужо цяпер Еўрапейскі Саюз заявіў пра гатоўнасць пачаць Усёабдымны план эканамічнай падтрымкі новай Беларусі. Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Еўракамісіяй. Не варта непакоіцца, што ў Беларусі пенсіі або заробкі выплачвае Лукашэнка. Не ён іх стварае – самі людзі ствараюць, і калі яго не стане, будзе толькі лепей.
    • За апошнія 9 гадоў, з 2012 да 2020 года ўключна, занятасць на прадпрыемствах з доляй дзяржаўнай уласнасці скарацілася на 480 тысяч чалавек. У той самы час у прыватных прадпрыемствах занятасць вырасла на 220 тысяч чалавек. Адчуйце розніцу, хто стварае месцы працы.
    • 9 прадпрыемстваў, прапісаныя ў амерыканскіх санкцыях, не змогуць не толькі пастаўляць сваю вытворчасць у Амерыку, яны таксама не змогуць праводзіць свае аперацыі з іншымі краінамі ў далярах. Яны робяцца таксічнымi для дэмакратычных краін, з цягам часу стануць таксічнымі і для Кітая, і для Расіі. Для расійскіх або кітайскіх банкаў мець зносіны з падсанкцыйнымі беларускімі прадпрыемствамі – гэта мець перспектыву трапіць у амерыканскі спіс.
    • У дзяржавы зараз дэфіцыт бюджэту, яна больш не можа фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы. БМЗ яшчэ прафінансавалі на 700 мільёнаў даляраў, каб яны маглі працаваць, але такіх прадпрыемстваў значна больш. Калі гэтыя грошы скончацца, супрацоўнікі будуць пераходзіць замест 5 дзён працы на 3, з якіх 2 будуць аплачаныя, а 1 будзе выплачвацца прадукцыяй. Ёсць меркаванне, што гэты эканамічны трыгер прывядзе да пратэстаў нават сярод электарату, які на сённяшні дзень пралукашэнкаўскі. І АМАП ужо не выратуе.