Ціханоўская: «Я звяртаюся да вас, беларусы, і прашу: калі сярод вашых родных і знаёмых ёсць вайскоўцы і міліцыя – паразмаўляйце з імі. Звярніцеся да іх, нават калі пасля 2014-га, 2020-га ці лютага 2022-га вы больш не размаўляеце. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім нельга гэтага дазволіць. Мае, вашыя, іх дзяды разам гінулі за Беларусь – дык хіба мы маем права здрадзіць подзвігу тых, дзякуючы каму мы ўсе з'явіліся на гэты свет?»
Святлана Ціханоўская – пра 9 траўня: «Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае параза»
