• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Алесь Аляхновіч и Сяргей Гурыеў – аб Праграме падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху і важнасці Плану ЕС для дэмакратычнай Беларусі

    13 чэрвеня, 2021

    9 чэрвеня падчас онлайн-канферэнцыі «Reshape-2021» прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч правёў інтэрв’ю з Сяргеем Гурыевым, прафесарам эканомікі парыжскай Школы палітычных навук (Sciences Po), галоўным эканамістам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў 2015-2019 гг. 

    Сяргей Гурыеў пазітыўна ацаніў прапанаваны Кабінетам прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай праект Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Таксама эксперт падкрэсліў важнасць Эканамічнага плану ЕС для дэмакратычнай Беларусі, каб змякчыць пераход да рынкавай эканомікі. 

    Аб чым шла гаворка: 

    – Беларусі патрэбны рэформы, каб яна паўтарыла шлях паспяховых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. 
    – Эканамічныя вынікі дзейнасці рэжыму Лукашэнкі за 27 гадоў. 
    – Ці ўвядзенне новых санкцый зменіць сітуацыю ў Беларусі?
    – На якую падтрымку з боку міжнароднай супольнасці можа разлічваць Беларусь?
    – Як правесці інстытуцыянальныя рэформы?

    Выклік для эканамічнай трансфармацыі заключаецца ў тым, каб пазбегнуць сацыяльных праблем. Пры такога тыпу рэформах узнікае патрэба фінансава падтрымаць людзей, непасрэдна закранутых зменамі. Важна, каб людзі разумелі, што ўлады праводзяць рэформы не дзеля таго, каб стаць сябрам Еўрасаюза або самому ўзбагаціцца, а дзеля таго, каб беларусам жылося лепш. І гэты План можа ў гэтым дапамагчы. 

    Алесь Аляхновіч звярнуў увагу, што ўпершыню ў беларускай гісторыі план эканамічнай падтрымкі скіраваны не для Лукашэнкі, а для новай дэмакратычнай Беларусі: «Упершыню прапанаваная эканамічная падтрымка Захада большая, чым падтрымка з боку Расіі – і гэта толькі першая публічна заяўленая частка эканамічнай падтрымкі ад міжнароднай дэмакратычнай супольнасці. Дапамогуць таксама МВФ, Сусветны банк, Вялікабрытанія, ЗША і іншыя. 

    Да таго ж падтрымка Захаду заўсёды больш празрыстая і працуе на карысць краіны, а падтрымка з боку Расіі часта непразрыстая і не зразумела, якая частка вяртаецца назад у Расію, якая трапляе ў кішэні рэжыму, а якая сапраўды застаецца ў беларускім бюджэце».