• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў жахлівае «можам паўтарыць»

    09 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «9 траўня 1945 года — гэта не толькі дзень памяці ў гісторыі чалавецтва. Гэта яшчэ і стартавы пункт, які ўсе краіны-ўдзельніцы вайны выкарыстоўвалі для таго, каб больш не ваяваць, а будаваць квітнеючыя і развітыя дзяржавы. І толькі дыктатары выкарыстоўвалі гэта для таго, каб загразнуць у крызісе і пачаць новую жахлівую вайну. Мой прадзед Афанасій, які дайшоў да Берліна, быў бы ў жаху, даведаўшыся, што дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў жахлівае «можам паўтарыць».

    Але мы — беларусы. І ў нашага народа ўсё яшчэ ёсць выбар. Які шлях развіцця нам бліжэй? Рэпрэсіі, войны, крызіс, міжнародныя ваенныя злачынствы, перапісванне гісторыі, вымыванне найлепшых спецыялістаў — ці ўсё ж такі свабода, інтэграцыя ў еўрапейскую эканоміку, рост узроўню жыцця, годныя заробкі і пенсіі, магчымасць свабодна падарожнічаць па свеце, інвестыцыі ўсяго цывілізаванага свету ў нашую краіну?».