Для нас вельмі важныя асабістыя зносіны – каб гэта было бяспечна для вас і каб у кожнага была магчымасць распавесці пра сваю сітуацыю або падзяліцца прапановамі са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Так з'явіўся фармат відэазванкоў, дзе кожны можа запісацца на Zoom-сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.
У гэтым відэа выканаўчая дырэктарка Офіса Аляксандра Логвінава расказвае падрабязней пра званкі: як яны праходзяць, што адбываецца на размовах і пра што людзі распавядаюць на званках. Гэта жывыя чалавечыя зносіны, дзе размова можа быць пра што заўгодна: пра распаўсюджванні ўлётак або спрэчкі ў Фэйсбуку, дапамогу беларускім добраахвотнікам і валанцёрам, а то і проста пра котак ці сабак.
- Найбліжэйшы такі званок пройдзе ў пятніцу, 1 ліпеня, і пачнецца ў 11:00. Вы можаце зарэгістравацца на яго па спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqcuuqpjkjGt1YB4sxxgNR_4zf4pgGcxRi
- Звязацца з Офісам можна праз чат-бот: @AskOffice_Bot
- Стаць валанцёрам Офіса можна праз форму на сайце і ў чат-боце @AskOffice_Bot.
- Таксама вы можаце распавесці пра сітуацыю ў вашым горадзе ці прадпрыемстве: @bel2020_bot
- Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з бізнесам, вы можаце напісаць на пошту business@tsikhanouskaya.org