• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Чаго беларусы дасягнулі за 2 гады? Пакажыце гэтае відэа тым, хто страчвае веру ў сябе

    15 жніўня, 2022

    Можа мы ўсё зрабілі не так, як ад нас чакалі? Мы параўноўваем сябе з уяўнымі сабой, якія павінны былі перамагчы за 2 месяцы, і таму нам здаецца, што мы нічога не змаглі за 2 гады. Але нам трэба параўноўваць сябе з ранейшымі сабой, якія ніколі раней пасля выбараў не заходзілі так далёка, не аб'ядноўваліся так надоўга, і не рабілі так шмат. 

    У гэтым відэа – тыя вынікі, якіх беларусы дасягнулі за 2 гады пільнай працы. Беларусы самаарганізаваліся для дапамогі лекарам, аднавілі закрытыя СМІ, забяспэчылі сістэмную падтрымку рэпрэсаваных, арганізавалі партызанскае супрацьстаянне вайне і першыя нацыянальныя баявыя падраздзяленні. Беларусы ціснуць на рэжым, пазбаўляюць яго ўстойлівасці, нарошчваюць глабальную ізаляцыю рэжыма ад рэсурсаў, дамовіліся з ЕС на 3 мільярды еўра дапамогі Беларусі пасля перамен – і гэта далёка не ўсё.