• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Зварот Святланы Ціханоўскай да ААН

    19 верасня, 2023

    Зараз беларуская лідарка знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН. Яна звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў:

    «Беларуская дзяржава больш не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі. Яна ўжо пазбавіла людзей права звяртацца ў суды ААН, якія заўжды былі апошняй і адзінай інстанцыяй у пошуках справядлівасці. Асноўныя прынцыпы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі сістэматычна парушаюцца. Мабыць, няма ніводнай хартыі ААН, якая не была б парушаная рэжымам Лукашэнкі. Ён не прадстаўляе беларускі народ і павінен быць выключаны з форумаў ААН. Я прашу Арганізацыю Аб'яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці. Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа».