«Ці вы ўпэўненыя ў тым, што кажуць у тэленавінах? Ды і што там кажуць? Што вайны – няма? Што ўкраінцы самі бамбяць уласныя гарады? Як тады яны тлумачаць раскіданыя на дарогах пасля сыходу расійскага войска трупы жанчынаў, дзяцей і старых?
Вам кажуць, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне? Чаму тады вашыя сваякі з Брэсцкай і Гомельскай абласцей увесь час бачаць і чуюць, як з іх гарадоў ва Украіну ляцяць самалёты і ракеты расійскай арміі?
І галоўнае пытанне – чаму людзям з тэлевізара вы верыце больш, чым уласнай сям'і?»