• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры?

    28 верасня, 2022

    1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы.

    2. Дзяржава служыць інтарэсам грамадзянаў: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычныя законы.

    3. Падзел уладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтвы прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды самастойныя ў межах сваіх паўнамоцтваў.

    4. Мясцовае самакіраванне. Грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойна прымае рашэнні і справаздачыцца перад імі.

    5. Дзяржава гарантуе абарону ў адпаведнасці з законам. Суды – незалежныя, чыноўнікам зарабаняецца ўмешвацца ў судовыя справы.

    Дадзены праект быў пазітыўна ацэнены 40 спецыялістамі ў галіне канстутыцыйнага права, некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам еўрапейскіх парламентаў.

    У гэтым відэа распавядаецца падрабязней пра праект Канстытуцыі, што ў ім павінна быць, хто працуе над праектам. Праект Канстытуцыі дагэтуль на стадыі распрацоўкі, далучыцца да абмеркавання можа кожны: kanstytucyja.online