У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, удзельнік каманды юстыцыі НАК Арцём Праскаловіч і менеджэрка стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюгова распавядаюць пра рэферэндум, які мае адбыцца ў 2022 годзе. Яны абмяркуюць адзіную стратэгію дэмакратычных сілаў, узгадаюць той самы рэферэндум 1996 года, растлумачаць чаму байкот насамрэч не працуе і чаму можна перамагчы, толькі прытрымліваючыся адзінай тактыкі барацьбы, а таксама адкажуць на найбольш распаўсюджаныя пытанні беларусаў.
Дэмакратычныя сілы заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь нядзейсным. Гэтае дзеянне азначае, што мы не згодныя з рэжымам і выступаем за ўсталяванне законнасці і стварэнні ўмоваў для правядзення сумленных выбараў.
Усе тэмы відэа:
00:44 – Чым правядзенне рэферэндуму адрозніваецца ад правядзення выбараў 2020 года.
02:25 – Пра аргументы на карысць абранай тактыкі.
04:07 – Што чакае беларусаў пасля рэферэндуму.
05:53 – «Чаму не байкот»?
08:10 – Пра неабходнасць прытрымлівацца адзінай стратэгіі.
09:17 – Пра рэферэндум 1996 года.
11:25 – Чаму сам Лукашэнка супраць правядзення рэферэндуму.
14:20 – Ці стане дзень рэферэндуму «Днём Х»?
15:29 – Зварот да ўсіх беларусаў.