• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кавалеўскі пра размову з дзейснымі сілавікамі: «Многія разумеюць, што не змогуць пайсці супраць сапраўдных рабочых, якія – цытата – “ведаюць цану кавалку хлеба”»

    13 мая, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі расказаў пра настроі ўнутры сілавых структур і якія размовы з імі вядзе каманда Ціханоўскай.

    «Мы пачулі, што сілавікоў – галоўную сваю апору – рэжым пастаянна падвяргае стрэсу і праверкам, рэгулярна шукае здраднікаў: параноя дакацілася да спробаў усталяваць кантроль над асабістымі кантактамі і падпіскамі ў Тэлеграме кожнага сілавіка. Праверка тэлефонаў стала звычайнай практыкай. Адток кадраў не спыняецца.

    Ад сітуацыі пачынаюць стамляцца нават тыя іх калегі, якія раней не мелі канкрэтнай пазіцыі, і не былі прыхільнікамі пратэстоўцаў. Але галоўны запыт у наш адрас пра будучыню. Многія называюць Лукашэнку збітым лётчыкам, але не ведаюць, які будзе іх лёс пасля таго, як яго час ва ўладзе падыдзе да канца.

    І нашая пазіцыя ў гэтым пытанні адназначная: званні і рангі супрацоўнікаў і дыпламатаў, якія страцілі іх за дапамогу пратэсту, будуць адноўленыя, выслуга за сапраўдную службу радзіме і абарону свайго народа і інтарэсаў дзяржавы будзе захаваная. Гэта датычыцца і тых, хто рызыкуе кожны дзень і дапамагае нам знутры – вашыя смеласць і сумленнасць будуць годна ацэненыя. Тыя ж, хто не здзяйсняў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – таксама змогуць застацца на сваіх месцах і працягваць службу, дзяржава не будзе пераследаваць або люстраваць такіх супрацоўнікаў».