У Чэхіі збіраліся прыняць закон, які б забараняў беларусам атрымліваць візы і адукацыю ў Чэхіі. Беларусы, якія ўцякалі ад рэпрэсій зноў патрапілі б пад дыскрымінацыю. Таму Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай адправілася ў Прагу – каб на сустрэчах з прэзідэнтам і міністрамі абараніць правы беларусаў.