• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская пра незалежнасць і Кабінет: «Сёння дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам»

    25 жніўня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю. Учора яны дасылалі ўкраінскаму народу віншаванні з Днём незалежнасці Украіны, а праз пару гадзінаў з тэрыторыі Беларусі ва Украіну зноў ляцелі расійскія ракеты.

    Таму для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які я стварыла, абарона незалежнасці Беларусі – галоўны прыярытэт. Апошнія 2 тыдні чальцы Кабінета ўзгаднялі стратэгію і дамаўляліся  пра падзел адказнасці: хто што мусіць рабіць, і, мабыць, што больш важна – што не мусіць рабіць. Каб Кабінет працаваў эфектыўна, у ім павінна быць адладжаная сістэма. За апошнія тыдні мы атрымалі мноства запытаў ад ахвотных працаваць у Кабінеце.

    Зараз мы працуем для людзей, якім ужо не хапае на ежу, але яны радыя, што пакуль ім на галовы не падаюць ракеты. Сёння, праз 31 год, беларусы зноў стаяць перад рызыкам страты незалежнасці. Незалежнасць як паветра. Мы не задумваемся, наколькі яна важная, пакуль яна ёсць. Таму не трэба чакаць, калі мы яе страцім, каб пачаць яе бараніць».