• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева

    17 чэрвеня, 2022

    Коратка – пра галоўныя праблемы, якія Офіс намагаецца вырашыць:

    • Замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў. Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Нацбанка Украіны, дзе ўзняў гэтае пытанне. Цэлая група беларусаў ужо вызваленая ад абмежаванняў і можа карыстацца сваімі рахункамі. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс.
    • Немагчымасць працягнуць ВНЖ ва Украіне. Сёння Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Нардэп паабяцаў задзейнічаць розныя механізмы, каб вырашыць гэтую праблему. Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне вырашыць праблему.
    • Лукашэнка адказны за гэтую вайну. Кавалеўскі абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўлады ролю Лукашэнкі ў вайне і як вывесці гэта на публічны ўзровень. Лукашэнка не можа быць аніякай альтэрнатывай для ўкраінскай улады пасля сканчэння вайны.