У гэтым відэа каардынатарка валанцёрскай праграмы Аліна Герашчанка і кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава расказваюць пра тое, як любы беларус можа звязацца з Офісам.
- Ёсць некалькі фарматаў камунікацыі:
– Званкі на сацыяльныя тэмы: ахова здароўя, умовы працы, заробкі, кошты і інш. На гэтых званках людзі расказваюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Іх праблемы становяцца тэмамі для абмеркавання і вырашэння ў візітах Святланы Ціханоўскай.
– Званкі з беларусамі з рэгіёнаў. Людзі расказваюць пра тое, што адбываецца за межамі МКАДа і дзеляцца сваім меркаваннем пра тое, як павінны развівацца рэгіёны.
– Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Па сутнасці, гэта працуе як прыёмныя гадзіны. Кожны можа запісацца на такую размову і падзяліцца інфармацыяй, задаць пытанне Ціханоўскай ці папрасіць дапамогу.
А яшчэ Аляксандра Логвінава расказвае пра забаўныя выпадкі падчас званкоў і якія ідэі прапануюць беларусы. Больш падрабязна – у відэа.
Нагадваем, што вы таксама можаце звязацца з Офісам праз чат-бот @AskOffice_Bot.