Дэмакратычныя сілы Беларусі — гэта не адна арганізацыя, а дынамічная сеткавая сістэма палітычных інстытутаў, грамадзянскіх ініцыятыў, медыяў і актывістаў, якія аб’яднаныя мэтай пабудовы свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі — гэта жывы арганізм, дзе кожная ініцыятыва, ад мясцовай валанцёрскай групы да экспертнага цэнтра, робіць унёсак у агульную справу. Іх сіла — у агульных каштоўнасцях, а не ў аб’яднанні; у салідарнасці, а не ў іерархіі.
Гэта сістэма, якая стварае падмурак новай Беларусі, дзе паважаюцца правы чалавека, праводзяцца справядлівыя выбары і квітнее нацыянальная культура.
Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы (Англамоўная версія)