• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да Дня свабоды прэсы

    04 мая, 2026

    «Свабода прэсы — гэта «люстэрка» таго, што насамрэч адбываецца ў грамадстве.

    У Беларусі праўда стала небяспечнай і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць не проста прафесійная адказнасць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй.

    І ўсё ж беларускія медыя працягваюць развівацца і працаваць — у выгнанні, пад палітычным пераследам, без нармальных умоваў, знаходзячы выйсце нават там, дзе, здавалася б, яго няма.

    Сёння ўсе незалежныя СМІ працуюць з-за мяжы, але пры гэтым каля 80% іх аўдыторыі застаецца ў Беларусі.

    Менавіта гэта падкрэслівае не толькі прафесіяналізм журналістаў, але і вялікую патрэбу беларусаў у праўдзівай, альтэрнатыўнай інфармацыі.

    Улада спрабуе забіць гэтую праўду — праз цэнзуру, блакіроўкі, запалохванне. Але праўда знаходзіць шлях. Шлях праз беларускую незалежную журналістыку.

    Сёння я хачу падзякаваць усім журналістам — тым, хто ў турмах, у выгнанні і ўнутры краіны працягвае працаваць.

    Праўда — гэта самая вялікая небяспека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасць для людзей».

    Апошнія навіны