• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Я прысвячаю гэтую ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія змагаюцца за свабоду»

    12 снежня, 2025

    У Рыме Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Margaret Thatcher Award, якую штогод уручаюць асобам, што праявілі выбітнае лідарства і прынцыповасць у абароне свабоды.

    У сваёй прамове беларуская лідарка распавяла, што беларускую рэвалюцыю называюць «рэвалюцыяй з жаночым тварам», і прысвяціла ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія сталі сімвалам свабоды і няскоранасці:
    «Маргарэт Тэтчэр казала, што мужнасць — гэта самая важная дабрадзейнасць.

    Сёння я прысвячаю гэтую ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія змагаюцца за свабоду. Якія не ідуць за натоўпам, а пракладваюць шлях.

    Такім жанчынам, як Марыя Калеснікава, якая парвала свой беларускі пашпарт і кінула яго ў акно машыны, каб яе не дэпартавалі з краіны.

    Як Кацярына Андрэева, якая працягвала весці прамую трансляцыю з мітынгу, пакуль яе арыштоўваў АМАП Лукашэнкі.

    Як Ніна Багінская, пажылая жанчына, якая зноў і зноў пратэставала на вуліцах, нягледзячы на шматкратныя арышты і прысуды.

    Нашыя ўласныя жалезныя лэдзі.

    Многія з гэтых жанчын застаюцца за кратамі. І мы не спыняем барацьбы за іх вызваленне. Таксама як і не спынімся змагацца за нашую краіну».

    Апошнія навіны