• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра размову Лукашэнка і прэзідэнтам Ірана

    20 жніўня, 2025

    Ціханоўская: «Сёння Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Ірана. Прапаганда прэзентуе гэта як «новыя гарызонты» і «сяброўства народаў». Лукашэнка адкрыта заявіў, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Іранам «па любых пытаннях». Але няма ніякага выразнага разумення, у якіх рамках гэтае супрацоўніцтва будзе працаваць. Відавочна адно: рэжым усё глыбей уцягвае Беларусь у вайну.

    Мы добра ведаем, што азначае іранскі сцэнар: жыццё пад пастаяннымі санкцыямі, ізаляцыя, забарона на палёты і міжнародныя банкаўскія карткі, пагроза ядзернай зброі. ЗША нядаўна наносілі ўдары па іранскіх ядзерных аб’ектах — і гэта дакладна не шлях, які адпавядае бачанню беларусаў.

    Напрамак, па якому Лукашэнка вядзе краіну, — гэта пастка. Беларусь мусіць быць адкрытай, сучаснай і бяспечнай: без вайны, ядзернай зброі і ізаляцыі».

    Адзначым, што такое супрацоўніцтва рэжыму з Іранам — не новая гісторыя.

    — У 2000-х Лукашэнка падтрымліваў ядзерныя амбіцыі Тэгерана ў абмен на абяцанні інвестыцыяў, за што трапляў пад санкцыі.
    — У 2011 годзе рэжым спрабаваў дапамагаць іранскім распрацоўкам балістычных ракетаў — і за гэта Беларусь зноў апынулася пад міжнароднымі санкцыямі.
    — Пасля 2022 года Мінск і Тэгеран сталі саюзнікамі Масквы ў вайне супраць Украіны.
    — З 2023 года Беларусь планавала запусціць вытворчасць Shahed-136 — беспілотніка, важнага для баявых магчымасцяў Расіі ва Украіне.
    — Да ліпеня 2024 года беларускія вайсковыя прадстаўнікі прадставілі дрон «Кочевник» — нібыта айчыннай распрацоўкі, але вельмі падобны на іранскі Shahed-136.
    — У лістападзе 2024 года высокапастаўленая беларуская вайсковая дэлегацыя наведала іранскі вайсковы ўніверсітэт па беспілотніках.
    — Па дадзеных расследавання BELPOL, у Фрунзенскім раёне Мінска ўжо працуе і пашыраецца сакрэтны завод па вытворчасці баявых дронаў, у тым ліку тыпу «Аскалон» — аналага іранскіх Shahed.

    Апошнія навіны