• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    01 красавіка, 2025

    Прававая ініцыятыва падрыхтавала бібліятэку матэрыялаў для міграцыйных кейсаў.

    ЗБС падрыхтаваў штогадовую справаздачу пра стан беларускай акадэміі ў 2024 годзе. 

    Беларуская Рада Культуры падрыхтавала базу міжнародных і беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, якія дапамагаюць дзеячам культуры.

    Ініцыятыва Гэта Моладзь апублікавала дапаможнік па пошуку фінансавання і грантаў.

    Human Constanta і ІншыЯ абвесцілі сакавік месяцам за недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію, ды супольна з іншымі арганізацыямі зладзілі серыю актыўнасцей. 

    Беларускія арганізацыі зладзілі шэраг івэнтаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы.

    У Празе адкрылі арт-інсталяцыю “Нязломныя”, прысвечаную палітзняволеным праваабаронцам. 

    У Варшаве прайшла першая стратэгічная сесія Беларускай музейнай лабараторыі – новай ініцыятывы Музея Вольнай Беларусі.

    Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў спіс беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія беларусы замежжа могуць падтрымаць праз падаткі.

    У Вільні адбылася акцыя з нагоды другой гадавіны ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада.

    Беларусы свету зладзілі акцыі і івэнты з нагоды Дня Волі.

    ФБЦ апублікаваў даследаванне “Дыскрымінацыя беларусаў і беларусак у Польшчы: выклікі, праявы і шляхі вырашэння”.

    ПЭН Беларусі апублікаваў вынікі маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі за 2024 год.

    Вясна выпусціла даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды.

    Згодна справаздачы платформы Рады Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў, у Беларусі найбольш журналістаў за кратамі на тэрыторыі Еўропы.

    Праваабаронцы за свабодныя выбары апублікавалі фінальную аналітычную справаздача паводле вынікаў назірання за безвыбарамі.

    ЦНІ прэзентаваў вынікі даследавання “Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024”.

    Апошнія навіны