Яны распавялі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў: далучыцца да пратэстаў супраць вайны і дыктатуры, журналістаў – трымаць Беларусь на парадку дня, прадстаўнікоў IT – дапамагаць беларусам супрацьстаяць цэнзуры дзякуючы VPN, блокчэйну і іншым дзіджытал-інструментам. Актывістаў – дапамагаць «глыбокай занепакоенасці» перарастаць у канкрэтныя дзеянні. Прадпрымальнікаў – падтрымліваць ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, да прыкладу – праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў.
Oslo Freedom Forum – гэта форум, які аб'ядноўвае сусветных лідараў, палітыкаў, журналістаў, прадпрымальнікаў, вучоных і філантропаў для абмеркавання палітычных пытанняў рэгіёна і барацьбы за свабоду ў Еўрапейскіх краінах.
Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай даступны па гэтай спасылцы.