У прысутнасці міністраў замежных спраў Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль падзякаваў Святлане Ціханоўскай, запэўніў яе ў падтрымцы і паведаміў, што сёння ЕС увядзе санкцыі супраць рэжыму. Ціханоўская заклікала да рашучасці і заявіла, што «Беларусь аб'ядноўвае ўсю Еўропу».
Перад пачаткам пасяджэння Ціханоўская нефармальна пагутарыла з міністрамі замежных спраў Іспаніі, Даніі, Польшчы, Швецыі і Славакіі, а таксама з Жазепам Барэлем.
У падтрымку Ціханоўскай выступілі прадстаўнікі Партугаліі, Славеніі, Славакіі і еўракамісар Олівер Варгелій. Таксама ў падтрымку выступілі Балгарыя, Літва і Грэцыя. Ціханоўская адзначыла, што цяпер асабліва важна падтрымаць людзей менавіта ў Беларусі – стачкамы, працоўных, журналістаў. Дыскусія працягваецца, палітыкі пытаюцца, чым могуць дапамагчы Беларусі.