• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прапанавала Нарвегіі і Эстоніі ініцыяваць новыя слуханні па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН

    08 красавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з амбасадарамі краін паўночных краін па тэме падрыхтоўкі перамоў для мірнага вырашэння крызісу. Ціханоўская прыняла паслоў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Ірландыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Латвіі і Канады.

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская:

    – падкрэсліла, што важна ўзмацняць ціск на рэжым, каб спыніць гвалт і прымусіць да перамоў, улічваючы эскалацыю рэпрэсій;

    – абмеркавала з амбасадарамі магчымасць узмацнення кропкавых санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму, вінаватых у рэпрэсіях, прыняцце 4-га пакета санкцый ЕС, а таксама падтрымку беларускіх журналістаў, праваабаронцаў, студэнцкага і працоўнага руху, малога бізнесу, які патрапіў пад рэпрэсіі;

    – прапанавала ўзмацніць платформу для збору і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі (IAPB). Дадзеная платформа дапаможа прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў міжнародных судах;

    – распавяла пра апошнія прысуды, ператрусы і допыты Эніры Браніцкай і Алеся Бяляцкага, пра крымінальную справу супраць праваабарончага цэнтра «Вясна», які працаваў над платформай IAPB;

    – прапанавала МЗСам паўночных краін арганізаваць сустрэчы з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў у рамках папярэдніх кансультацый па падрыхтоўцы да перамоў з міжнароднай медыяцыяй;

    – паколькі Нарвегія і Эстонія з'яўляюцца непастаяннымі чальцамі Рады Бяспекі, прапанавала арганізаваць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН з нагоды эскалацыі гвалту і мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі;

    – падзякавала Швецыі за прапанову выкарыстоўваць АБСЕ як галоўную пляцоўку для арганізацыі перамоў і прапанавала распрацаваць дарожную карту.

    Апошнія навіны