• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    28 красавіка, 2021

    Ціханоўская павіншавала прэзідэнта Польшчы і польскі народ з Днём Канстытуцыі 3 траўня, адным з найважнейшых нацыянальных святаў у краіне, а таксама днём Палоніі і палякаў за мяжой. Яна падкрэсліла, што народ Беларусі, які тады з'яўляўся часткай Рэчы Паспалітай, таксама ганарыцца прыняццем у 1791 годзе першай у Еўропе і другой у свеце (пасля ЗША) Канстытуцыі.

    Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда таксама абмеркавалі:

    – сітуацыю з польскай меншасцю ў Беларусі. Ціханоўская асудзіла арышты і абвінавачванні супраць прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі. Яна назвала недапушчальным пераслед у Беларусі па нацыянальнай і этнічнай прыкмеце;

    – праграмы для рэпрэсаваных беларусаў, у тым ліку тых, каму Польшча падала гуманітарныя візы, прытулак і дапамогу ў медыцынскай рэабілітацыі;

    – важнасць падтрымкі студэнтаў, акадэмікаў, гісторыкаў, журналістаў, IT-сектара, беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама такіх праектаў як Белсат, Еўрарадыё, Радыё Рацыя, стыпендыяльная праграма Каліноўскага. Ціханоўская выказала надзею, што гэтыя праекты працягнуць існаваць, бо гэта дапамагае ствараць сувязі паміж народамі абедзвюх краін;

    – будучую інтэграцыю дэмакратычнай Беларусі ў Балтыйска-Чарнаморскім саюзе і іншых важных рэгіянальных праектах, такіх як Люблінскі квартэт, які аб'ядноўвае Польшчу, Украіну і Літву. Гэта дазволіць умацаваць эканамічнае, культурнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі;

    – удзел беларускіх дэмакратычных сіл у праекце Усходняга партнёрства, а таксама на саміце Усходняга партнёрства, які мае адбыцца ў гэтым годзе ў Брусэлі. Ціханоўская звярнулася да Анджэя Дуды з просьбай падтрымаць усталяванне двухбаковых кантактаў з кіраўніцтвам краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Грузіі, Украіны, Малдовы;

    – супрацоўніцтва з Польшчай у межах АБСЕ, Рады па правах чалавека ААН, а таксама іншых міжнародных арганізацый, каб наблізіць перамовы, а таксама расследаваць злачынствы рэжыму супраць беларусаў;

    – прыняцце 4-га пакета санкцый ЕС, а таксама нацыянальныя механізмы, якія дазваляюць прымаць санкцыі польскім бокам.

    Апошнія навіны