• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч: давайце паглядзім, да якіх заробкаў прывяла беларусаў палітыка Лукашэнкі

    16 красавіка, 2021

    «Давайце паглядзім, да якіх заробкаў прывяла беларусаў палітыка Лукашэнкі. Гадамі нам казалі, што стабільнасць – гэта тое, што нам трэба. Але давайце параўнаем Беларусь з Польшчай (яшчэ 30 гадоў таму Беларусь і Польшча былі блізкія па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця) і Украінай (самым горшым прыкладам эканамічнай трансфармацыі апошніх 30 гадоў, калі ацэньваць па аб'ёме ВУП на чалавека цяпер і ў 1990 годзе).

    • Параўнаем сярэднія заробкі:

    У студзені 2021-га сярэдні месячны заробак у Беларусі (да выплаты падаткаў) склаў 1290 рублёў, або 503 даляры. Для параўнання, у Польшчы сярэдні месячны заробак у студзені 2021 года склаў 1484 даляры – у тры разы больш, чым у Беларусі. У гэтым годзе па сярэднім заробку абагнаць Беларусь зможа не толькі Украіна, але і Малдова (495 даляраў у 4 квартале 2020 года), тады Беларусь стане самай беднай краінай па ўзроўні сярэдніх заробкаў у Еўропе.

    • Добра, гэта сярэдні заробак, а што з мінімальным заробкам?

    • У рэгіёнах зарплата часцяком бліжэй да мінімальнай, чым да сярэдняй. Мінімалка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года складае 400 рублёў, або 156 даляраў, згодна з сярэднямесячным курсам у студзені.

    • У Польшчы амаль у пяць разоў больш – 751 даляр, таксама па курсе ў студзені.

    • Мінімалка ва Украіне з 1 студзеня 2021 вырасла да 6 000 грыўняў, гэта 213 даляраў па курсе ў студзені. З 2014 года мінімалка ў нашых паўднёвых суседзяў намінальна вырасла ў пяць разоў, а ў даляравым эквіваленце ў паўтара разы – са 145 даляраў у студзені 2014 га.

    За гэты ж час мінімалка ў Беларусі ў даляравым эквіваленце скарацілася – на 7% у параўнанні са студзенем 2014 года (174 даляры). Аналагічна, як і ў выпадку з сярэднім заробкам, можна казаць аб страчаным дзесяцігоддзі ў Беларусі.

    • Выснова:

    Цікава, як доўга яшчэ беларуская дзяржпрапаганда будзе пытацца: «хочаце, каб было як на Украіне?» і хваліцца нібыта сацыяльнай арыентаванасцю беларускай эканомікі? Украінская эканоміка, нават нягледзячы на вайну, на ўсе заганы алігархіі і іншыя праблемы, у апошнія гады развіваецца, а ў нас стагнацыя працягваецца ўжо дзесяць гадоў. За гэты час Беларусь ужо стала краінай з найменшым мінімальным заробкам у Еўропе.

    Без эканамічных рэформаў мы не зможам жыць у свабоднай і паспяховай краіне, якой людзі будуць ганарыцца, і перастануць масава з'язджаць за мяжу, каб там рэалізаваць свой патэнцыял. Таму не бойцеся пераменаў. Без іх у нас не будзе будучыні, а будзе дэградацыя, якую «ўлады» фальшыва называюць стабільнасцю».

    Апошнія навіны