• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская выступіла на заключнай закрытай сустрэчы лідараў падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 

    16 лютага, 2026

    На сустрэчы таксама выступілі старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, старшыня Атлантычнай рады Фрэдэрык Кемпэ і старшыня Ваеннага камітэта НАТА адмірал Джузэпэ Каво Драгонэ.

    Ціханоўская выказала меркаванне, што сітуацыя ў бліжэйшыя год-два будзе вырашальнай не толькі для Украіны, але і для Беларусі. Яна заклікала аказваць усебаковую дапамогу Украіне, адначасова не забываючыся пра Беларусь. З аднаго боку — працягваць ціск на рэжым і дабівацца канкрэтных саступак, у тым ліку вызвалення людзей, з другога — рыхтавацца да сістэмных зменаў.

    Ціханоўская адзначыла, што ў беларускім грамадстве існуе кансэнсус адносна захавання незалежнасці, і вельмі важна, каб дэмакратычны свет падтрымліваў гэтыя настроі, а таксама не дазваляў Расіі ператвараць Беларусь у ваенную базу.

    Яна таксама заклікала рыхтавацца да постлукашэнкаўскай Беларусі, бо транзіт улады непазбежны, і тое, якім ён будзе, у значнай ступені залежыць ад геапалітычных падзей. Ціханоўская падкрэсліла, што задача дэмакратычных сілаў Беларусі — вярнуць краіну да дэмакратыі, захаваць незалежнасць і рэінтэграваць яе ў міжнародную супольнасць.

     

    Апошнія навіны