Сёння дэмакратычныя лідары арганізавалі надзвычайную сустрэчу ў Літве, на якой сустрэліся Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада, НАК, штаб Цапкалы, ByPol і іншыя дэмакратычныя сілы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі далейшыя сумесныя крокі па рэагаванні на беспрэцэдэнтную сітуацыю, створаную Лукашэнкам, а таксама карэкціроўку стратэгіі выхаду Беларусі з глыбокага крызісу.
Сачыце за абнаўленнямі ў нашых каналах, навіны пра наступныя крокі будуць у найбліжэйшы час.