• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі правяла шэраг лекцыяў пра Беларусь у Германіі

    19 кастрычніка, 2023

    На мінулым тыдні дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова выступіла з серыяй лекцыяў і семінараў у Германіі. Яны праводзіліся ў гімназіях, на публічных пляцоўках, а таксама ў Гале-Вітэнбергскім універсітэце імя Марціна Лютэра.

    На сваіх выступах Таццяна Шчытцова распавядала пра гісторыю Беларусі, рэвалюцыю і пратэсты 2020-га года, а таксама пра дзейнасць беларускіх дэмакратычных сілаў. Асобнай тэмай былі палітвязні і рэпрэсаваныя, у лік якіх уваходзяць не толькі студэнты, але вучоныя і выкладчыкі. 

    Як адзначае Таццяна Шчытцова, гэтыя лекцыі, у нейкім сэнсе, былі вельмі карыснай практыкай дэімперыялізацыі, таму што слухачы і навучэнцы пасля яе гаварылі аб тым, што да гэтага ў іх было іншае ўспрыняцце Усходняй Еўропы.

    «На жаль, Усходняя Еўропа заўсёды аўтаматычна асацыюецца з Расіяй, таму вылучыць на гэтай прасторы Беларусь як асобную дзяржаву са сваёй гісторыяй і мовай было чымсьці сапраўды незвычайным для нямецкай аўдыторыі», – адзначыла Таццяна Шчытцова. 

    Апошнія навіны