Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы з атрада імя «Ліцвіна» ў Адэсе атрымалі джып ад BYSOL, сродкі на якія сабралі беларусы. Акрамя таго, амуніцыю (на фота) ім адправілі Prague Support Team, беларусы Батумі і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.
- Беларусы Гданьска, Сопата і Гдыні выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў і палітвязняў.
- Беларусы Францыі разам з украінцамі выйшлі на акцыю супраць расійскай агрэсіі.
- У Лондане беларусы выйшлі на акцыю падтрымкі Украіны.
- Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum. Яны расказалі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў.
- Фонд BYSOL апрацаваў больш за 10 000 запытаў на гарачай лініі з пачатку вайны.
#непадпарадкаванне
- Партызаны ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг.
- Жыхары Ваўкавыска вывесілі банеры ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якога судзяць у турме ў Гродне.
- Мінскія партызаны працягваюць пратэставаць супраць вайны.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 22 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 22 траўня: Лукашэнка заявіў, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда «практычна нічога не вырашае ў Польшчы», і распавёў пра нібыта «планы НАТА і Польшчы забраць Заходнюю Украіну». А на дзяржТБ выйшаў сюжэт пра «капітуляцыю «неанацыстаў», якія выйшлі з катакомбаў Азоўсталі».
#інфармацыйныфронт
- Беларусы распаўсюджваюць улёткі па ўсёй краіне.
#BelarusWithUkraine