Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса ў 2023 годзе.
Каманда прыклала вялікія намаганні для таго, каб захаваць Беларусь у сусветнай павестцы і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з іншымі краінамі.
У 2023 годзе ў Святланы Ціханоўскай адбылося 48 афіцыйных візітаў, у тым ліку ўпершыню ў краіну СНД – Малдову. А таксама праведзена 250 сустрэчаў з сусветнымі лідарамі – сярод іх прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і канцлер Германіі Олаф Шольц.
Падрабязней глядзіце ў відэа.