• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правядуць адкрытую анлайн-сустрэчу з беларусамі

    28 снежня, 2021

    У сераду, 29 снежня, а 20:00 па Мінску Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правядуць адкрытую анлайн-сустрэчу з беларусамі.

    Сустрэча пройдзе ў фармаце адкрытага Zoom-званка, на якім Святлана Ціханоўская, дэмакратычныя сілы і беларусы падвядуць вынікі года. Вы можаце зарэгістравацца на гэты званок па гэтай спасылцы.

    Удзел прымуць тыя, хто прайшоў папярэднюю рэгістрацыю. На сустрэчу будуць зарэгістраваныя першыя 300 з тых, хто падаў заяўкі (з улікам спікераў).

    У званку возьмуць удзел абраная лідарка Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі ByPol ​​і плана «Перамога», «Рабочага руху», Каардынацыйнай рады і НАК. Кожны з іх адкажа на пытанні ў рэжыме рэальнага часу.

    Апошнія навіны