• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пра ядзерную зброю: «Ад нас залежыць будучыня Беларусі і ці змогуць тут жыць нашыя дзеці»

    25 мая, 2023

    Ціханоўская: «Размяшчэнне ядзернай зброі ў нашай краіне ўзмоцніць і без таго велізарны кантроль Расіі над Беларуссю. Гэтую зброю складана будзе вывесці, яна можа стаць прадметам гандлю і агрэсіі з боку Расіі. А наступствы гэтага будуць гадамі разграбаць беларусы.

    Таму мы з вамі павінны зрабіць усё, каб сарваць планы Пуціна і Лукашэнкі па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Наша галоўная мэта – цалкам пазбавіць Беларусь ад расійскага ўплыву. 

    Мы ўжо працуем з міжнароднымі арганізацыямі, нацыйнымі ўрадамі, лідарамі вядучых краін свету над стратэгіяй дзеянняў. Але нам не абысціся без вашай дапамогі і падтрымкі. Беларусы, не заставайцеся абыякавымі. Ад нашых дзеянняў залежыць, што будзе з Беларуссю і ці змогуць там жыць нашыя дзеці».

    Апошнія навіны