• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Кожны дзень прамаруджання – пагроза новых ахвяраў». Святлана Ціханоўская выказала спачуванні па факце стральбы ў Мінску

    29 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Учора здарылася трагедыя. Яе прычына ў тым, што беларусаў без суда і следства кідаюць у турмы, катуюць, даюць крымінальныя артыкулы за пазіцыю. Закон больш не абараняе людзей, а людзі вымушаныя абараняць сябе самі.

    Утрыманне ўлады гвалтам сутыкнула людзей, якія ў прынцыпе ніколі не апынуліся б ворагамі. Яно ж прывяло да сітуацыі, калі ад нас хаваюць праўду пра тое, што адбылося, калі людзі не вераць «афіцыйным» паведамленням.

    Я хачу выказаць спачуванні родным загінулых. Смерць любога чалавека – гэта велізарная страта. Беларусы не павінны паміраць з-за нежадання ўсяго толькі аднаго чалавека прыняць рэальнасць і сысці. Дзеці не павінны губляць сваіх бацькоў, а маці – сваіх дзяцей. Каб гэтага не адбывалася, трэба спыніць гвалт, вярнуць у краіну сумленнае следства і суд, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з народам. Інакш кожны дзень прамаруджання – гэта пагроза новых бязвінных ахвяраў».

    Апошнія навіны