• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра затрыманні і суды над студэнтамі

    14 мая, 2021

    Сёння ў Афінах Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла студэнтам-героям, якія ў 1973 годзе адкрыта выступілі супраць дыктатуры «чорных палкоўнікаў». Іх паўстанне было жорстка задушанае войскам, але стала пачаткам канца дыктатуры.

    Святлана Ціханоўская: «Прама зараз у Беларусі студэнты змагаюцца за свабоду для сваіх паплечнікаў і для сваёй краіны. Сёння ў Мінску прайшоў «суд» над 12 смелымі студэнтамі і выкладчыкамі: Ксеніяй Сырамалот, Анастасіяй Булыбенка, Глебам Фіцнерам, Ягорам Канецкім, Іллём Трахтэнбергам, Вікторыяй Гранкоўскай, Марыяй Каленік, Касяй Будзько, Янай Арабейка, Таццянай Якельчык, Аланай Гебрэмарыям і Вольгай Філатчанкавай.

    Іх судзяць за погляды і каштоўнасці, якія далёкія ад ідэй дыктатуры. Сотні людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць іх, не пусцілі ў залу пасяджэння і разагналі сілавікі. Ужо вядома пра як мінімум 14 затрыманых. Затрымалі студэнтаў, затрымалі журналістаў, затрымалі майго прадстаўніка па канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзьку. Усё гэта – толькі дзеля таго, каб зламаць нашую салідарнасць. Але яе ўжо не разбіць і не знішчыць – ні сілай, ні «судамі».

    І гэта разумеюць у Грэцыі. На сустрэчах з прэзідэнтам і міністрамі я бачу, што яны цалкам падтрымліваюць беларусаў і разумеюць, праз што мы праходзім зараз і як важна кожнаму народу змагацца за сваю свабоду і свае правы».

    Апошнія навіны