• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 28 сакавіка – 3 красавіка

    03 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Беларускія партызаны на перагоне «Асіповічы-Вярэйцы» вывелі са строю прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі.
    • Уночы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты час лесапаласу патрулявала група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі. Партызаны паспяхова ўцяклі ад пераследу.
    • З пачатку вайны партызаны правялі не менш за 10 паспяховых дыверсій на чыгунцы, каб перашкаджаць правозу расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну. У гэтым інфаграфіку сабраныя асноўныя падзеі.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларускі добраахвотніцкі рух расце і набірае абароты. Акрамя батальёна Каліноўскага Украіну будзе абараняць полк «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага Легіёна.
    • BYSOL запусціў збор для жанчын, якія перажылі сексуальны гвалт на вайне. Прама цяпер фонд ставіць за мэту сабраць 10 000 еўра. Гэтыя грошы патрэбныя, каб закупіць медыкаменты і кантрацэптывы для пацярпелых жанчынаў. Для тых, хто зазнаў гвалт і цяпер мае патрэбу ў медыцынскай ці псіхалагічнай дапамозе, таксама запусцілі бот у тэлеграме – @bysol_women.
    • Фонд BYSOL набыў яшчэ два аўтамабілі для медыкаў мабільнага шпіталя імя Мікалая Пірагова, а таксама даставіў 75 абарончых шлемаў ва Украіну.
    • Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў, для чаго дэмсілы (прадстаўнікі Офіса, КР, НАК, ByPol) ездзілі ў Кіеў і падвёў вынікі сустрэчаў ва Украіне.
    • Чэхія змяняе заканадаўства – цяпер беларусы змогуць атрымаць віды на жыхарства ў гэтай краіне. Акрамя таго, у польскім парламенце разгледзяць пытанне выдачы гуманітарных візаў для беларусаў і ВНЖ на 3 гады па гуманітарных прычынах. Таксама Эстонія працягвае выдаваць гуманітарныя візы. Беларусы могуць атрымаць працоўныя візы, але трэба падаць адпаведныя дакументы ад міністэрства эканомікі Эстоніі.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны