• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мы не дазволім рэжыму зацягнуць за сабой у бездань нашую Беларусь»

    24 мая, 2021

    Ціханоўская: «Учора рэжым з дапамогай хлусні і знішчальніка прымусіў сесці ў Мінску самалёт Ryanair, каб арыштаваць журналіста і актывіста Рамана Пратасевіча. Міжнародная грамадскасць ужо кваліфікуе гэта як акт дзяржаўнага тэрарызму. Сёння мы даведваемся пра тое, што Раман «дае прызнальныя паказанні», будучы збітым. І ніхто не верыць таму, што спецслужбы спрабуюць даказаць нам у гэтым відэароліку.

    Учора толькі з асабістай помсты рэжым паставіў пад пагрозу жыццё як мінімум 120 пасажыраў грамадзянскага судна. Сёння з таго ж пачуцця помсты ён катуе чалавека. І толькі пабачыўшы рэакцыю міжнароднай грамадскасці, пачынае спешна грымаваць сінякі і ранкі Рамана. Усё гэта – каб запісаць відэа з адным з 406 зняволеных па палітычных прычынах закладнікаў, якіх прывык выкарыстоўваць для гандлю.

    Але праўда ў тым, што закладнікаў ужо даўно не 406 – у закладніках больш за 9 мільёнаў чалавек. І зараз увесь свет рэагуе на дзяржаўны тэрор, які ўжо выйшаў за межы краіны. На межах Украіны і Еўрасаюза цяпер можа з'явіцца сапраўдная Паўночная Карэя, бо рэжым ужо незваротна стаў ізгоем. Але мы зробім усё, каб не дазволіць яму зацягнуць за сабой у бездань нашую Беларусь».

    Малюнак: vera.bei

    Апошнія навіны