BySol
Фонд салідарнасці BySol – гэта ініцыятыва дапамогі беларусам, якія страцілі працу па палітычных прычынах і якія бяруць удзел у палітычнай забастоўцы. Фонд таксама падтрымлівае дзяржаўных служачых і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія пакінулі свае пасады ў знак пратэсту супраць гвалту над дэманстрантамі і фальсіфікацыі выбараў.
Фонд створаны сузаснавальнікамі кампаній BY_help і BYCOVID19 (Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык), прадстаўнікамі беларускай дыяспары і бізнес колаў (Яраслаў Ліхачэўскі). Фонд афіцыйна зарэгістраваны ў Нідэрландах.
Салідарнасць і ўзаемадапамога ствараюць аснову новай Беларусі, дзе ёсць месца ўсім, хто паважае каштоўнасць чалавечага жыцця і годнасці. Падтрымка людзей мацней рэпрэсій.
BySol падтрымлівае патрабаванні беларускага народа:
- спыніць гвалт з боку сілавікоў;
- вызваліць усіх палітвязняў;
- правесці свабодныя і справядлівыя выбары.
Усе гэтыя патрабаванні магчыма выканаць ў сітуацыі, у якой Лукашэнка не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.
Спасылка на канал Фонду ў Телеграм: @BySol
Сайт фонду: bysol.org (у Беларусі даступны праз VPN).