Беларуская лідарка прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і зараз рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання». Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых БЕЗВЫБАРАЎ не прызнаюць.
Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося. Але вось тое, што кожны з вас можа рабіць ужо зараз:
- Пазбягайце ўдзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах.
- Выкарыстоўвайце незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым выкарыстоўвайце VPN і прыбірайце лічбавыя сляды.
- Не дазваляйце рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў. Тлумачце, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка – гэта БЕЗВЫБАРЫ.
- Збірайце доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.
- Выкарыстоўвайце сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды».