Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр:
«Новы ўказ Лукашэнкі пазбавіў беларусаў не толькі магчымасці памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах, але і закрыў магчымасць распараджацца ўласнай маёмасцю з-за мяжы.
Згодна з указам, людзі больш не могуць прадаваць і перадаваць нерухомасць і транспарт без асабістай прысутнасці або даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі. Даверанасці, заключаныя за мяжой, з гэтага часу не могуць выкарыстоўвацца ў Беларусі для такога віду здзелак.
Усім, у каго ў Беларусі засталася нерухомасць і транспарт, прыйдзецца атрымліваць «дазвол» дзяржавы ёю распараджацца. Зрабіць гэта будзе магчыма, толькі апынуўшыся ў краіне. А значыць, тыя з вас, хто не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь, не змогуць свабодна кіраваць сваёй маёмасцю.
Права распараджацца маёмасцю з'яўляецца адным з асноўных і недатыкальных правоў чалавека. Ні адна дзяржава не павінна ўсталёўваць неабгрунтаваныя абмежаванні на яго ажыццяўленне».