Ужо заўтра, у міжнародны дзень моладзі, моладзевая арганізацыя «РАДА» будзе чакаць вас на свой маркет у Вільні. Яны рыхтуюць шмат цікавага для вас!
У вас будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рознымі беларускімі ініцыятывамі: Вольныя паштоўкі, Экадом, Валанцёрская служба «Вясны» , Новыя рэгіёны, ЦНІ і іншыя. Таксама можна будзе далучыцца да аўкцыёну ў падтрымку палітвязняў.
Будуць арганізаваныя майстар-класы, кірмаш сацыяльных ініцыятываў і рамеснікаў, а для дзяцей – пляцоўкі і спецыяльная праграма. І, безумоўна, на маркеце можна будзе набыць розныя цікавінкі ад майстроў з Украіны і Беларусі.
Падтрымлівайце адно аднаго ў такіх мерапрыемствах. Нам вельмі важна – быць побач.