• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Еўрапарламент прапанаваў Міжнароднаму крымінальнаму суду выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Што далей?

    18 ліпеня, 2023

    Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала даклад камітэта Еўрапарламента:

    «Публічныя выступы дэпутатаў Еўрапарламента для нас вельмі важныя – гэта сігнал падтрымкі беларусаў. Сігнал да таго, што еўрапарламентары разумеюць: рэжым Лукашэнкі і яго прадстаўнікі здзяйсняюць злачынствы. Тым не менш меркаванне дэпутатаў Еўрапарламента наўрад ці стане ключавым у рашэнні пракурора МУС выдаць ордэр на Лукашэнку.

    Трэба разумець: калі даклад з такім заклікам з'явіўся, далей ён становіцца павесткай еўрапарламентароў. І зараз нашая задача – заклікаць іх лабіяваць гэты запыт праз свае ўрады. Тады дзяржавы могуць перадаць сітуацыю вакол Беларусі пракурору МУС. Для дзяржаваў гэта нічога не варта, а юрыдычныя наступствы зусім іншыя. Пракурор павінен будзе адрэагаваць, а яго адмову пачынаць расследаванне можна абскардзіць».

    Апошнія навіны