• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Беларуская культура – гэта тое, што робіць нас асобнай нацыяй»

    18 красавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння – міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. Ва ўсім свеце дзяржавы шануюць сваю гістарычную спадчыну – старажытныя цэрквы, замкі, будынкі аднаўляюць і рэканструююць. Кожная краіна захоўвае свае помнікі, якія сведчаць пра яе гісторыю і герояў.

    У сучаснай Беларусі, на жаль, зусім не так. Зараз дзяржава захоўвае ўсё савецкае і расійскае, а знішчае ўсё беларускае. Некалькі тыдняў таму ў Беларусі знішчылі помнік беларускай паэтцы і дзяячцы Рады БНР Ларысе Геніюш. Яна змагалася за незалежнасць Беларусі, прайшла праз катаванні ў савецкіх турмах і была ўзорам для беларускіх дзеячаў адраджэння канца 1980-х. Дзяржава разбурае помнікі на магілах жаўнераў Арміі Краёвай, каб адпомсціць Польшчы за падтрымку беларусаў. Дзяржава не бачыць «гістарычнай каштоўнасці» ў помніках ці будынках, звязаных з БНР, ВКЛ і ўсёй беларускай гісторыяй, якая не на карысць Расіі. 

    Але беларуская культура – гэта тое, што робіць нас асобнай нацыяй. Гэта тое, што захоўвае нашую нацыянальную ідэнтычнасць і не робіць нас часткай «русского мира», як таго хоча рэжым. Таму нашая галоўная задача – кожны дзень захоўваць і павялічваць нашую культуру. Пасля перамогі мы абавязкова вернем на месца помнікі выдатным беларусам і беларускам, да якіх будуць прыязджаць з экскурсіямі з усяго свету. Дзецям у школах зноў будуць выкладаць сапраўдную гісторыю Беларусі, расказваць пра нашых герояў, чытаць вершы Багдановіча і Геніюш, а ў бібліятэках будзе больш беларускай літаратуры.  

    Я ведаю, што нягледзячы на ўсе перашкоды, вы захоўваеце беларускую культуру – у саміх сабе. Беларусы ў Беларусі ўсё больш размаўляюць па-беларуску, чытаюць кнігі нашых паэтаў і пісьменнікаў, ладзяць экскурсіі па гістарычных месцах і расказваюць пра іх дзецям. Беларусы за мяжой пішуць кнігі, здымаюць кіно, спяваюць па-беларуску і ладзяць ініцыятывы, якія расказваюць пра нашую культуру, мову і сапраўдную гісторыю. І я дзякую кожнаму з вас, хто робіць свой унёсак у нашую агульную справу і не дае свету забыцца пра тое, што Беларусь гэта асобная краіна з уласнай мовай, гісторыяй і культурай».

    На фота: Святлана Ціханоўная разам з Наталляй Хершэ на сустрэчы з беларусамі калі помніка Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі, сакавік 2022.

    Апошнія навіны