Падчас Давоскага форуму Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам. Ціханоўская распавяла пра эскалацыю рэпрэсій і перадала прэм'еру бачанне магчымых сцэнароў перамоваў па вызваленні палітвязняў Беларусі. Яна адзначыла, што палітвязні – закладнікі рэжыму, і іх вызваленне з'яўляецца прыярытэтам для дэмакратычнага руху.
Беларуская лідарка папрасіла Інстытут Тоні Блэра арганізаваць публічныя ці непублічныя кансультацыі па вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі з удзелам палітыкаў і экспертаў па Усходняй Еўропе.
Таксама Ціханоўская прапанавала Блэру разглядзець магчымасць асабістага ўдзелу ў ролі медыятара па вызваленні людзей з турмаў, і паўдзельнічаць у кансультацыі дэмакратычных сілаў па правядзенні палітычных і эканамічных рэформаў у Беларусі.