Любы ахвочы можа даслаць у чат-бот @eduOST_bot навіны пра працу сваёй установы адукацыі. Гэта можа быць інфармацыя пра рэпрэсіі, формы ціску, факты карупцыі ці новыя распараджэнні, якія вы лічыце неабгрунтаванымі. У чат-бот @eduOST_bot таксама можна дасылаць свае ідэі і прапановы па рэфармаванні сістэмы адукацыі.
Чат-бот створаны камандай прадстаўніцы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяны Шчытцовай. Ён бяспечны і ананімны – інфармацыя пра крыніцы звестак не выдаецца.