Святлана Ціханоўская выступіла з уступным словам перад пачаткам саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці і акрэсліла тры галоўныя пасланні, з якімі прыехала:
1. Неабходнасць справядлівага і трывалага міру для Украіны.
2. Уключэнне беларускага пытання ў мірныя перамовы.
3. Працяг міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў.
«Без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі ні для Украіны, ні для еўрапейскіх краін. Беларусь — частка еўрапейскай сям’і, гэтак жа як і Украіна, і еўрапейскі праект не будзе завершаны без нашых краін у складзе Еўрапейскага саюза»,
— падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
