• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусь у цэнтры размовы на «Гульнях свабоды» ў Лодзі

    26 кастрычніка, 2026

    25 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Igrzyska Wolności — «Гульнях свабоды» ў Лодзі. Гэты фестываль ідэй арганізуе польскі фонд Liberté! Ён збірае палітыкаў, журналістаў, даследчыкаў і дзеячаў культуры для дыскусій пра дэмакратыю і будучыню грамадства.

    У размове з журналісткай Агнешкай Ліхнеровіч і гасцямі фестывалю Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў, падтрымку беларусаў і адносіны з Польшчай. Яна падкрэсліла, што вызваленне людзей павінна суправаджацца спыненнем рэпрэсій: новыя арышты не могуць станавіцца спосабам дамагацца чарговых саступак. Гаварылі таксама пра незалежнасць Беларусі і яе значэнне для бяспекі рэгіёна.

    Асобна закранулі штодзённыя цяжкасці беларусаў у Польшчы — праблемы з дакументамі і банкаўскімі рахункамі, а таксама захаванне беларускай культуры.

    Размова была і асабістае — Святлана расказала, чаму навучылася за шэсць гадоў у палітыцы, і ўзгадала адну са сваіх першых міжнародных сустрэч:

    «Безумоўна, для мяне гэтыя шэсць гадоў былі як універсітэт, і мне давялося з нуля вывучаць палітыку. Магчыма, мне пашанцавала, таму што ў мяне былі найлепшыя настаўнікі ў свеце. Маімі настаўнікамі былі прэзідэнты, прэм’ер-міністры, міністры замежных спраў, найлепшыя дыпламаты. І, ведаеце, я ўсвядоміла, што ўсе палітыкі — таксама звычайныя людзі.

    Я памятаю, як першы раз сустрэлася з прэм’ер-міністрам Тускам — на той момант ён не быў прэм’ер-міністрам. Я сустрэла яго ў офісе Еўрапейскай народнай партыі, і ён быў такім чалавечным! Я тады так напалохалася, не ведала, як паводзіць сябе… Гэта быў абсалютна невядомы свет палітыкі. Мяне проста кінулі ў гэты акіян і сказалі: “Плыві”. І я памятаю дабрыню Дональда Туска, і гэта натхніла мяне быць больш упэўненай у сабе».

    Апошнія навіны