• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  •    

    Знешняя палітыка і міжнародныя адносіны

    Знешняя палітыка дэмакратычнай Беларусі павінна абараняць незалежнасць краіны, умацоўваць сувязі з партнёрамі і вяртаць Беларусь у еўрапейскую і міжнародную супольнасць.

    Тут сабраныя пазіцыі пра супрацоўніцтва з ЕС, ЗША, Украінай і іншымі партнёрамі, рэгіянальную бяспеку, падтрымку беларусаў за мяжой і прасоўванне інтарэсаў краіны. Матэрыялы таксама прысвечаныя міжнароднай падтрымцы дэмакратыі, еўрапейскаму выбару і адказнаму ўдзелу Беларусі ў вырашэнні агульных выклікаў.

    Кароткатэрміновыя прыярытэтныя задачы знешнепалітычнай дзейнасці дэмакратычных сілаў Беларусі

    Дакумент вызначае кароткатэрміновыя задачы знешнепалітычнай дзейнасці дэмакратычных сіл вакол чатырох мэтаў — незалежнасці, дэмакратыі, еўрапейскага выбару і захавання беларускай ідэнтычнасці. Сярод прыярытэтаў названыя міжнароднае прызнанне дэмакратычных інстытутаў, узмацненне ціску на рэжым, вызваленне палітычных зняволеных, абарона правоў беларусаў за мяжой, умацаванне сувязяў з ЕС і Радай Еўропы, падтрымка незалежных медыя, культуры, адукацыі і грамадзянскай супольнасці.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Дэкларацыя аб знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычнай Беларусі

    Дэкларацыя КНБ-2024 вызначае ключавыя напрамкі знешняй палітыкі дэмакратычнай Беларусі. Сярод іх — умацаванне супрацоўніцтва з ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Украінай, абарона незалежнасці і суверэнітэту краіны, аднаўленне бяз’ядзернага статусу і добрасуседскіх адносінаў. Дакумент таксама заклікае пашыраць адукацыйныя, культурніцкія і інфармацыйныя праграмы для беларусаў, падтрымліваць іх легалізацыю за мяжой і не дапускаць дыскрымінацыйных абмежаванняў.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Дэкларацыя дэмакратычных сілаў Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны

    Дэкларацыя КНБ-2023 выказвае салідарнасць дэмакратычных сіл Беларусі з народам Украіны ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі і пацвярджае падтрымку яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў міжнародна прызнаных межах. Дакумент асуджае саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, заяўляе пра гатоўнасць працаваць разам з Украінай над пераадоленнем наступстваў агрэсіі і падтрымлівае міжнародныя намаганні па расследаванні ваенных злачынстваў і стварэнні спецыяльнага трыбунала.
    Азнаёміцца з дакументам: