• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Таліне адбываецца навучальны візіт для прадстаўнікоў незалежных беларускіх медыя 

    21 мая, 2026

    Прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў распавёў пра мерапрыемства:

    – У гэтым візіце прымаюць удзел прадстаўнікі 12-ці рэпрэсаваных медыя.
    – Праграма прысвечаная пытанням устойлівасці незалежных медыя, кібербяспекі, супрацьдзеяння дэзынфармацыі і ўзаемадзеяння з еўрапейскімі інстытуцыямі.
    – У межах мерапрыемства адбываюцца трэнінгі па лічбавай бяспецы і працы медыя ва ўмовах гібрыдных пагрозаў на базе досведу Украіны.

    Віталь Малчанаў:
    «У рамках гэтага візіту прадстаўнікі медыя сустракаюцца з эстонскімі дзяржаўнымі ўстановамі, парламентам, экспертнай супольнасцю і сваімі калегамі з вядучых медыя Эстоніі.

    Такія візіты становяцца пляцоўкай для абмену досведам, умацавання прафесійных кантактаў і абмеркавання механізмаў падтрымкі незалежнай журналістыкі ва ўмовах рэпрэсіяў у Беларусі».

    Візіт арганізаваны пры падтрымцы фонду ESTDEV, Міністэрства замежных справаў Эстоніі і Journalists for Human Rights.

    Апошнія навіны