• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Лукашэнка і яго рэжым не могуць быць сябрамі і надзейнымі партнёрамі, а беларускі народ — можа» 

    31 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці круглага стала ў Сейме Літвы, прысвечанага ролі Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і супрацоўніцтву з дэмакратычнымі сіламі.

    У мерапрыемстве ўзялі ўдзел спікер Сейма Юозас Олекас, віцэ-міністарка замежных справаў Літвы Аўдра Плепіце, намеснік маршалка Сената Польшчы Міхал Каміньскі, а таксама літоўскія парламентарыі, прадстаўнікі ўраду, эксперты і прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Дыскусіі былі прысвечаныя стратэгіі Літвы адносна Беларусі, ролі беларусаў у развіцці краіны, а таксама ўдзелу моладзі ў палітычных трансфармацыях.

    Гэтая сустрэча стала важнай пляцоўкай для каардынацыі пазіцыяў і выпрацоўкі агульнага бачання: як падтрымліваць беларусаў, узмацняць ціск на рэжым і рыхтавацца да будучых дэмакратычных зменаў.

    Сярод тэмаў мерапрыемства:
    – неабходнасць працягваць палітыку непрызнання рэжыму;
    – падтрымка палітвязняў і патрабаванне поўнай амністыі;
    – роля санкцыяў як інструмента для дасягнення сістэмных зменаў;
    – важнасць міжнароднай адказнасці за злачынствы рэжыму;
    – паглыбленне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Літвой.

    Святлана Ціханоўская:
    «Толькі свабодная, незалежная, еўрапейская Беларусь, без расійскага кантролю, зможа гарантаваць бяспеку Літве, Польшчы, Латвіі і Украіне. А пакуль у Беларусі пануе гэты рэжым — гэта заўжды будзе ствараць пагрозы для суседзяў. І давайце не будзем наіўнымі: Лукашэнка служыць Расіі. Яму нельга давяраць і яго нельга «ўлагодзіць». Ён ужо не раз падманваў Літву, Польшчу і Еўрасаюз — і зробіць гэта зноў».

    Апошнія навіны