• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская на пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі 

    06 сакавіка, 2026

    6 сакавіка ў Бруселі праходзіць пасяджэнне «Кансультатыўнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі» — афіцыйны дыялог паміж беларускай супольнасцю і структурамі Еўрапейскага Саюза.

    Мэта Кансультатыўнай групы — каардынаваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і абмяркоўваць будучыню дэмакратычнай Беларусі. Сярод удзельнікаў з беларускага богу – прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і грамадзянскай супольнасці.

    Ціханоўская адкрыла пасяджэнне і падзякавала Еўрапейскай камісіі і партнёрам за паслядоўную падтрымку Беларусі. Яна адзначыла, што за апошні год ЕС разам з беларускімі партнёрамі запусціў новыя механізмы падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, дапамог вызваленым палітзняволеным, а таксама ўзмацніў падтрымку незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

    Падчас панэльнай дыскусіі «Палітычнае становішча Беларусі» яна падкрэсліла, што будучыня Беларусі будзе ў значнай ступені залежаць ад геапалітычнай сітуацыі і развіцця вайны ва Украіне, але ключавым фактарам застаецца пазіцыя беларускага народа:

    «Развіццё падзеяў у Беларусі ў значнай ступені залежыць ад вайны ва Украіне. Калі будзе заключана перамір’е, гэта можа стварыць новы імпульс і для Беларусі. Але калі адбудзецца эскалацыя, Беларусь можа зноў стаць трамплінам для расейскай агрэсіі.

    Пытанне ў тым, якой будзе Беларусь пасля Лукашэнкі — і што мы можам зрабіць, каб ставіць Беларусь на дэмакратычны і еўрапейскі шлях, калі надыдзе гэты момант. Шмат што з таго, што мы робім цяпер, звязана з падрыхтоўкай: стварэннем інфраструктуры, забеспячэннем легітымнага прадстаўніцтва, стварэннем інструментаў і каналаў, якія могуць адыграць ключавую ролю ў момант зменаў».

    Апошнія навіны